У магілёўскім "Дняпры" змянілі трэнера
Параза "Дняпра" у 10-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе ад гродзенскага "Нёмана" падштурхнула кіраўніцтва магілёўскага клуба вызваліць з пасады галоўнага трэнера Уладзіміра Касцюкова.
Пры гэтым ён сам прапанаваў перадаць паўнамоцтвы свайму даўняму сябру і паплечніку - старшаму трэнеру Уладзіміру Брэжэзінскаму. Кандыдатура 49-гадовага спецыяліста была падтрыманая генеральным дырэктарам "Дняпра" Валерыем Стральцовым. Галоўным трэнерам Уладзімір Брэжэзінскі прабудзе як мінімум тры бліжэйшыя сустрэчы - да канца першага круга.
"Прэсбол"