У Магілёве двое мужчын выпарылі з вопраткі 7 кг гераіну (відэа)

У злачыннай схеме былі задзейнічаныя два чалавекі ў Магілёве, якія выпарылі 7 кілаграмаў гераіну з вопраткі, прамочанай наркатычным растворам. Праваахоўнікі затрымалі іх на арандаванай кватэры. Адзін з іх — 41-гадовы грамадзянін Беларусі, прадстаўнік цыганскай дыяспары. Другі — 23-гадовы грамадзянін Кыргызстану.

Затрыманыя арганізавалі пастаўку буйной партыі асабліва небяспечнага рэчыва — гераіну. Яны прывезлі ў Беларусь розныя прадметы адзення, якое было загадзя прамочанае канцэнтраваным растворам гераіну. Потым зламыснікі намачылі вопратку вадой і выпарылі з яе наркотык.

Мужчын затрымалі, на іх завялі крымінальную справу, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі