У Магілёве міліцыянты і супрацоўнік КДБ сарвалі моладзевы трэнінг
Сёння ў Магілёве каля дзесятка праваахоўнікаў заблакіравалі будынак, у якім праходзіў моладзевы інфармацыйна-адукацыйны трэнінг. У ім удзельнічалі каля 20 чалавек. Вось што распавёў “Еўрарадыё” яго арганізатар Аляксандр Апейкін:
“Мы сядзелі ў памяшканні “Кола сяброў”. Раптоўна ўварваліся супрацоўнікі міліцыі і адзін супрацоўнік КДБ. Яны не прадставіліся, пачалі сябе вельмі нахабна паводзіць. Пачалася спрэчка, а пасля дайшло напад да невялікага сутыкнення.
У выніку, у памяшканне іх ніхто не пусціў. Яны заявілі, што з’яўляюцца прадстаўнікамі міграцыйнай службы і хочуць праверыць пашпартны рэжым”.
Аказваецца, у мерапрыемстве бралі ўдзел грамадзяне Польшчы. Аднак, паводле словаў Апейкіна, іх дакументы былі належным чынам аформленыя.
Аблога працягвалася цягам трох гадзінаў.