У Магілёве пройдзе Міжнародны моладзевы тэатральны форум
Міжнародны моладзевы тэатральны форум "М. art. контакт" пройдзе 21-27 сакавіка ў Магілёве. Паводле словаў дырэктара абласнога драматычнага тэатра Андрэя Новікава,
нягледзячы на тое, што форум яшчэ малады (праходзіць у трэці раз),
заявак ад творчых калектываў на ўдзел у ім паступіла вельмі шмат.
У выніку сур'ёзнага і жорсткага адбору было запрошана 12 творчых калектываў з сямі краінаў - Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Малдовы, Літвы і Балгарыі.
На працягу тыдня жыхары Магілёва маюць магчымасць паглядзець 13 розных пастановак, у якіх будзе задзейнічана больш за 300 акцёраў. Праўда, квіткі ўжо прададзеныя - іх раскупілі за тры дні, паведамляе БЕЛТА.