У Магілёве затрымалі наклад газеты, прысвечанай Магдэбургскаму праву
143 асобнікі газеты "Магілёўскі Час", прысвечанай 432 гадавіне Магдэбургскага права, канфіскавалі міліцыянты ў Магілёве.
Газеты на вуліцы раздавалі моладзевыя актывісты. Іх даставілі ў пастарунак, дзе склалі пратакол. Міліцыя тлумачыць, што ён неабходна праверыць, на якім абсталяванні быў надрукаваны наклад газеты. Вось што распавёў адзін з актывістаў Аляксандр Сілкоў.
"Міліцыя паводзіла сябе даволі прыстойна. Акрамя капітана Кабыльскага, які пагражаў нашым маладым сябрам, што будзе званіць іх бацькам. Самая вялікая карысць для нас, што мы змаглі растлумачыць міліцыі, што такое Магдэбургскае права і чаму гэта важна для нашага горада. Таму калі наклад вернуць, мы дамовіліся распаўсюдзіць частку нумароў сярод супрацоўнікаў міліцыі".
У Магілёве адзначаць гадавіну Магдэбургскага права пачалі з круглага стала, які сабраў прадстаўнікоў усіх гарадоў вобласці, якія маюць такое права. Акрамя Магілёва — гэта Шклоў, Бялынічы, Чэрыкаў, Чавусы, Крычаў і Мсціслаў.
Закончыцца святкаванне 28-га студзеня ўрачыстай вечарынай. Акурат у гэты дзень у 1577 годзе кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторы надаў Магілёву права самакіравання.