У Магілёве затрымлівалі ўдзельнікаў акцыі супраць адмены ільготаў
У Магілёве ўвечары 22 траўня студэнты, грамадскія і партыйныя актывісты ладзілі акцыю супраць адмены ільготаў. 10 маладых людзей былі затрыманыя, у тым ліку трое журналістаў.
Моладзь выйшла на цэнтральную вуліцу горада - пешаходную Ленінскую з пратэстам супраць законапраекта аб “упарадкаванніі льготаў”. Студэнты збіралі супраць яго подпісы, распаўсюджвалі праваабарончы білютэнь “Права на волю”.
Моладзь пратрымалі ў пастарунку міліцыі каля гадзіны, праверылі дакументы, узялі тлумачальныя і адпусцілі.
Дарэчы, затрыманне праводзілася ў вельмі жорсткай форме. Удзельніка акцыі, інваліда 2 групы Сяргея Гіркіна міліцыянты цягнулі за рукі і нанеслі яму гэтым цялесныя пашкоджанні. Ён мяркуе прайсці медычную экспертызу з мэтай засведчанн факту нанясення яму фізічнай траўмы супрацоўнікамі міліцыі.
Ганна Палякова, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Магілёў