У Маладзечанскім раёне на пажары выратавалі дваіх чалавек
У Маладзечанскім раёне на пажары выратавалі дваіх чалавек. Паводле інфармацыі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, здарэнне адбылося ўвечары 26 снежня. У 18.30 ратавальнікі атрымалі сігнал пра пажар у жылым доме ў вёсцы Вытрапоўшчына Маладзечанскага раёна — там спрацаваў пажарны апавяўчальнік.
Ратавальнікі выратавалі 56-гадовага непрацуючага гаспадара дома і яго 51-гадовую жонку, галоўнага бухгалтара ў індывідуальнага прадпрымальніка.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прыладаў.
Фота: wikiwand.com