У Маладзечна публічна асудзілі ўхіліста

Днямі ў Маладзечанскім політэхнічным каледжы прайшло паказальнае выяздное пасяджэнне раённага суда. На працэсе разглядалі справу 19-гадовага жыхара мястэчка Чысць, які вясной мінулага года ўхіліўся ад службы ў войску. Ад вясенне-летняга прызыву 2006 года ўхілілася 200 юнакоў, але толькі адзін з іх патрапіў на лаву падсудных. Па словах Маладзечанскага ваеннага камісара Аляксандра Рэўцкага, тлумачыцца гэта тым, што большасць ухілістаў знаходзяцца за межамі Беларусі.

Мэтай выязднога пасяджэння было жаданне прадэманстраваць навучэнцам прызыўнога ўзросту, што за адмову ісці служыць у войска могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Суд аштрафаваў юнака на больш за 1 мільён рублёў. Аднак прызыўной камісіі яшчэ давядзецца вырашаць, забіраць усё ж такі хлопца ў войска альбо не.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі