У Маларыце выпівохаў прывезлі ў царкву пад канвоем міліцыі

Праваслаўныя вернікі Маларыты 18 траўня правялі Дзень цвярозасці — акурат у гэты дзень ушаноўваюць абраз Божай Маці “Неўпівальная Чаша”.  

У мясцовым Мікалаеўскім храме пасля Святой літургіі пратаіерэі Віктар Паляціла і Сяргей Струнец адслужылі вадасвятны малебен з акафістам перад абразом Божай Маці “Неўпівальная Чаша”, на які пры дапамозе міліцыі былі дастаўленыя мясцовыя віпівохі.

У храм пад канвоем прывезлі тых, на каго ўжо складзеныя 2 і болей пратаколаў за знаходжанне ў нецвярозым стане, асобаў, якія маюць судзімасць, якія не працуюць і пры гэтым злоўжываюць спіртнымі напоямі. Протаіерэй Віктар Паляціла падчас пропаведзі гаварыў аб тым, якую шкоду здароўю, наогул, асобе чалавека, наносіць п’янства і наркаманія, паведамляе ekklisia.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі