У Маларыцкім раёне загінула 57-гадовая раварыстка
На дарозе Маларыта — Медна — Знаменка з ёй сутыкнуўся аўтамабіль “Аўдзі”.
На дарозе Маларыта — Медна — Знаменка малады кіроўца 1994 года нараджэння на аўтамабілі “Аўдзі” здзейсніў наезд на 57-гадовую жыхарку Маларыты, якая на ровары здзяйсняла манеўр левага павароту, паведаміла ДАІ Брэсцкага аблвыканкама.
У выніку ДТЗ жанчына з цяжкімі траўмамі была дастаўленая ў Маларыцкую цэнтральную раённую бальніцу, дзе не прыходзячы ў прытомнасць памерла. Кіроўца быў цвярозым, тармазны шлях аўтамабіля склаў 70 метраў. Праводзіцца праверка.
Фота: gaibrest.by