У Маскве зачынілі ВНУ ордэна езуітаў (відэа)

Яго заснавальнікам з'яўляецца каталіцкі ордэн езуітаў. Менавіта ён і прыняў рашэнне пра закрыццё ВНУ. Замест інстытута езуіты плануюць у пачатку 2014 года стварыць адукацыйную ўстанову дадатковай прафесійнай адукацыі.



"Праграма знаходзіцца на этапе распрацоўкі і атрымання ліцэнзіі на дадатковую прафесійную адукацыю, пасля заканчэння якой студэнтам будуць выдавацца дыпломы аб павышэнні кваліфікацыі і прафесійнай перападрыхтоўцы", — цытуе паведамленне заснавальнікаў інстытута РІА "Новости".
 

Нагадаем, Ордэн езуітаў існуе з сярэдзіны XVI стагоддзя. Тысячы езуітаў працуюць у 112 краінах свету. Сёлета прадстаўнік гэтага ордэна ўпершыню быў абраны Папам Рымскім.
 


Фота — antiquariy.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі