У мастацкім музеі паказваюць дзікае жыццё ў Беларусі
Фатограф Сяргей Плыткевіч, каб знайсці яго, лазіў па дрэвах і блукаў у лесе Фотавыстава “Дзікае жыццё ў цэнтры Еўропы” адразу чапляе сваёй двухсэнсоўнай назвай. Аўтар Сяргей Плыткевіч кажа, што гэта — нашая перавага над астатняй Еўропай. Маўляў, там яшчэ трэба пашукаць месца, дзе не адчуваецца прысутнасць чалавека, а ў нас…
Сяргей Плыткевіч: У нас засталося шмат такіх мясцінаў, якія па-сапраўднаму дзікія. У параўнанні з астатняй Еўропай мы маем у гэтым перавагу. У той жа Польшчы ці Нямеччыне немагчыма ўявіць, што можна плысці па рэчцы — спыніцца ў любым месцы, распаліць вогнішча, адпачыць. Там гэта немагчыма, бо ўсё культурненька, абсталявана…
Аснову выставы складаюць здымкі дзікіх жывёлаў і некранутай прыроды. Тут можна пабачыць дзікоў, ласёў, алянёў, ваўкоў, драпежных птушак. На адным са здымкаў ваўкі раздзіраюць на кавалкі ўпаляваную казулю. Наколькі бяспечна здымаць такія сцэны?
Сяргей Плыткевіч: У лесе могуць быць самыя розныя экстрэмальныя сітуацыі. Тая ж дзікая свіння, абараняючы парсючкоў, можа альбо ўцякаць, альбо напасці на вас. А паранены дзік — страшнейшы за мядзьведзя!..
Спадар Сяргей распавядае смешны і адначасова вусцішны выпадак — калі сава з усяго маху дзеўбанула ягонага сябра ў галаву…
Сяргей Плыткевіч: Прыязджаем да дрэва, дзе гняздзіцца тая сава — ён і праўда надзявае матацыклетны шлем. Лезе, лезе, лезе… Потым сава сапраўды злятае так трошкі ўбок, разварочваецца — і яму ў галаву: тынь!!! А ён у дрэва галавой: бом! Уніз на мяне: "Ах ты, я табе казаў — папярэдзіць!.." А я сабе думаю: "Крыкнуў бы я "Ігар!", ён бы павярнуўся — і сава дала б яму не ў патыліцу ў гэты шлем, а ў лоб ці вока…
Каб зрабіць гэтыя картачкі, Сяргей Плыткевіч правёў у лесе дзесяткі гадзінаў. Напрыклад, дзеля таго, каб удала сфатаграфаваць арла-змеяяда, аўтар праседзеў на дрэве тры дні. А ў большасці выпадкаў здымкі дзікіх жывёлаў вымагаюць максімальнай канспірацыі: спадар Плыткевіч будуе шалаш з галля і хвояў, робіць там невялікую адтуліну, і сядзіць з фотаапаратам, ловячы доўгафокусным аб'ектывам найцікавайгыя сцэны. Апроч будавання шалашоў, кажа Плыткевіч, у лесе трэба ўмець і шмат чаго іншага.
Сяргей Плыткевіч: Ты ідзеш па лесе — ты ў любы момант можаш заблукаць. Я вось даўно не блукаў, аднак месяц таму па-сапраўднаму заблукаў у Белавежскай пушчы. Пайшоў за аленямі. У іх якраз перыяд гону, яны шукаюць самак альбо высвятляюць адносіны на рагах. Я падкрадаўся так за імі гадзінкі чатыры. І заблукаў!.. Агледзеўся: ёлкі-палкі, дзе ж гэта я!.. Аднак выйшаў неяк...
Выстава Сяргея Плыткевіча "Дзікае жыццё ў цэнтры Еўропы" праходзіць ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску да 18 кастрычніка.
Сяргей Плыткевіч
Дрэва жыцця. Карэліцкі раён
Рака Акмяніца
Цецярукі. Бярэзінскі запаведнік
Ваўкі. Расонскі раён
Арлан-белахвост. Расонскі раён
Аляні. Латвія
Скапа. Расонскі раён