У Мастах хімічныя ўгнаенні перавозілі праз жылы мікрараён

Мастоўскія ўлады забаранілі праезд грузавікоў з хімічнымі ўгнаеннямі праз жылы мікрараён у Мастах. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прадстаўнік Руху “За Свабоду” Алесь Зарэмбюк:
“У красавіку жыхары Чыгуначнага мікрараёна Мастоў звярнуліся да мяне з праблемай перавозкі хімічных угнаенняў побач з іх дамамі і агародамі. Я звярнуўся ў Мастоўскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Гігіеністы ўзялі пробы вады з калодзежаў і праверылі на утрыманне нітратаў. Вада не адпавядала гігіенічным патрабаванням, а наяўнасць нітратаў у вадзе была ў 1,5 большая за норму”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі