У матчы Кубка Дэвіса Партугалія — Беларусь пакуль нічыя 1:1
У пятніцу пачаўся матч 3-га круга другой групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса Партугалія — Беларусь. Ён праходзіць на партугальскай зямлі. Лік пакуль роўны — 1:1.
Ягор Герасімаў, пасля прайграных першых двух сэтаў Жоаа Соўзе, у выніку вырваў перамогу — 3:2 (0:6, 1:6, 6:2, 6:2, 6:4). Адзначым, што ў Герасімава 302-е месца ў рэйтынгу, у яго саперніка — 48-е.
На жаль, Уладзімір Ігнацік прайграў Гаштаа Эліяшу — 3:6, 6:7, 5:7.
У суботу адбудзецца парная сустрэча. Згуляюць Максім Мірны і Сяргей Бетаў ды Соўза і Эліяш. Апошнія паядынкі прызначаныя на нядзелю.
Фота: ria.ru