У Мазыры перакуліўся “БМВ”, пасажыр загінуў, кіроўца збёг

1 жніўня позна ўвечары кіроўца 1989 года нараджэння рухаўся па вуліцы Малініна. На закругленні дарогі ён не справіўся з кіраваннем і наехаў на бардзюрны камень, пасля чаго перакуліўся. Пасажыр “БМВ” 1988 года нараджэння атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў бальніцу, дзе праз некалькі гадзін памёр, не прыходзячы ў прытомнасць. Пасажыр не быў прышпілены, паведамляе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Кіроўца аўтамабіля пакінуў месца ДТЗ, але падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў раніцай 2 жніўня быў знойдзены і затрыманы, паведамляе БелаПАН.

Фота: avtolog.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі