У Мазыры знайшлі нелегальны склад спіртнога з расійскай гарэлкай

Склад з алкаголем у Мазыры / t.me/pressmvd
Склад з алкаголем у Мазыры / t.me/pressmvd

У Мазыры міліцыя з памежнікамі знайшлі ў гаражы 41-гадовага мясцовага жыхара буйную партыю спіртазмяшчальнай вадкасці і кантрафактнага алкаголю.

Мазыранін нелегальна захоўваў 2350 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці ў пластыкавых каністрах з этыкеткай "этылавы спірт 95%", больш за 420 літраў гарэлкі расійскай вытворчасці і 100 літраў каньяку ў пластыкавых каністрах.

Усяго было 2900 літраў спірту і алкаголю на суму 55 тысяч рублёў. Вадкасці канфіскавалі, а мужчыну пагражае штраф да 3,7 тысяч рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі