У метро без штаноў і пакаранне за злачынствы супраць чалавечнасці — #ІхНоравы
Замежныя навіны
Пакуль жыхары Лондана забаўляліся, катаючыся ў метро без штаноў, кіраўнік Еўрапейскага савета абвясціў пра намер датэрмінова пакінуць сваю пасаду, што можа стаць кепскай навіной для мігрантаў. Тым часам НАСА адправіла на месяц ракету з абсталяваннем, з дапамогай якога можна будзе падрабязней вывучыць паверхню нашага спадарожніка. А яшчэ за злачынствы супраць чалавечнасці абавязкова давядзецца адказваць — былы міністр Гамбіі не дасць зманіць.
Падрабязней пра гэта чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
Еўрасавет можа ўзначаліць венгр з "антымігранцкай рыторыкай"
Кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль збіраецца вылучыць сваю кандыдатуру на чэрвеньскіх выбарах у Еўрапарламент. Калі палітыка абяруць, яму давядзецца пакінуць сваю цяперашнюю пасаду. Тады ў ЕС будзе ўсяго паўгода на тое, каб выбраць новага старшыню Савета Еўропы. Калі кіраўнікам дзяржаў не ўдасца дамовіцца з нагоды пераемніка Шарля Мішэля, яго месца зойме венгерскі прэм'ер-міністр Віктар Орбан.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.