Антыпапа-ўзурпатар і бясплатныя стрыжкі на вуліцах Парыжа — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

У Італіі скандал: адзін святар абазваў Папу Францішка ўзурпатарам, за што быў тут жа адлучаны ад царквы. Тым часам кампанія Ryanair запусціла больш танных рэйсаў, але раптам сутыкнулася з праблемай. А ў Парыжы цырульнікі-валанцёры зладзілі дабрачынныя акцыі для людзей, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю. Ну а што? Можна набрацца досведу і зладзіць нешта такое ў сваёй краіне.

Падрабязней пра гэта чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".

 

Італьянскага святара звольнілі за тое, што ён назваў Францішка "антыпапам-узурпатарам"

Святар у Таскане нявыгадна параўнаў Францішка з Папам Бенедыктам у навагоднім звароце.

Прамова айца Рамона Гуідэці перад прыхаджанамі царквы святога Раньеры ў Гуастычэ мусіла стаць данінай памяці першай гадавіне смерці папярэдніка Францішка, Бенедыкта XVI, але ў выніку... прывяла да скандалу.

На відэа казані, якая доўжылася больш за 20 хвілін, італьянскі святар называе аргентынскага пантыфіка проста "містарам Берголья", а потым апісвае яго як "масона-езуіта, звязанага з сусветнымі дзяржавамі, узурпатара-антыпапу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі