Страшны абстрэл Украіны і рызыка паводак у Еўропе — #ІхНоравы

Навіны замежжа

Навіны замежжа / @rubanau_collage

Расія ажыццявіла адзін з самых страшных абстрэлаў Украіны, а ў Чорным моры на расійскай міне падарвалася грузавое судна, якое ішло пад панамскім сцягам. З берагоў выходзяць рэкі ў Венгрыі, Германіі, Літве і Нідэрландах, а ў Італіі — чарговы наплыў бежанцаў. Падрабязней пра гэта чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх Норавы".

 

Усе ракеты — па Украіне

У ноч з чацвярга на пятніцу Адэса, Харкаў, Кіеў і іншыя гарады Украіны зазналі масіраваную паветраную атаку.

— Столькі чырвонага на нашых маніторах вельмі даўно не было відаць. Ва ўсіх абласцях, на ўсіх напрамках, — сказаў прадстаўнік паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат.

З ягоных слоў, расійцы запусцілі ўсе ракеты, акрамя "Калібраў", а менавіта" Кінжалы", балістычныя, С-300, крылатыя ракеты, безспілотнікі, Х-22 або Х-32. Каля 18 стратэгічных бамбавікоў запускалі Х-101/Х-505.

 

Еўропа тоне?

З-за пастаянных дажджоў у некаторых еўрапейскіх краінах рэкі выходзяць з берагоў. Прагнозы сіноптыкаў аптымізму не выклікаюць.

У Будапешце з берагоў выйшаў Дунай затопленыя ўзбярэжныя. Вада ў рацэ паднялася да адзнакі 6,93 метра — самай высокай з 2013 года. Паводка была выклікана праліўнымі дажджамі і снегам, які хутка растаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі