У межах Тыдня моды ў Мінску пройдзе фестываль "Футравы бум"
У межах Тыдня моды Беларусі "Восень—зіма 2008/2009" у Мінску 9 красавіка адбудзецца фестываль "Футравы бум".
Пра гэта паведаміла член аргкамітэта Тыдня моды Анастасія Злотнікава. На фестывалі пройдзе паказ калекцый адзення, абутку, галаўных убораў з футра.
На фестывалі будзе працаваць савет прафесіяналаў, у склад якога ўваходзяць вядучыя дызайнеры, прадстаўнікі Міністэрства гандлю, заснавальнікі фестывалю, вядомыя журналісты. Савет вызначыць лепшыя калекцыі і абярэ "Каралеву футра".
Тыдзень моды пройдзе з 8 па 11 красавіка ў Беларускім цэнтры моды. У праграме — паказы калекцый, лекцыі, даклады, круглыя сталы, прэзентацыі.
БелаПАН