У Мінгарвыканкам пададзеная заяўка на "Чарнобыльскі шлях — 2008"
9 красавіка ў Мінгарвыканкам пададзеная заяўка на правядзенне "Чарнобыльскага шляху — 2008". Акцыя прызначаная на 26 красавіка. Па звестках агенцтва БелаПАН, арганізатары прапаноўваюць удзельнікам шэсця сабрацца ў 14.00 ля будынка прэзідыўма Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, затым прайсці па праспекце Незалежнасці да аднайменнай плошчы ў цэнтры сталіцы, дзе вызначаны мітынг.
Удзельнікі "Чарнобыльскага шляха — 2008" збіраюцца пратэставаць супраць будаўніцтва ў Беларусі АЭС, рашэнне аб узвядзенні якой прынята без шырокага грамадскага абмеркавання, а таксама супраць адмены сацыяльных гарантый пацярпелым ад катастрофы на ЧАЭС.
Пад заяўкай у Мінгарвыканкам на правядзенне "Чарнобыльскага шляху" падпісаліся восем чалавек: лідэр аргкамітэта па стварэнні руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, адзін з лідэраў Беларускай партыі "Зялёныя" Алег Новікаў, намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Рынкевіч, старшыня грамадскага аб'яднання "Саюз Чарнобыль-Беларусь" (Кіеў, Украіна) Аляксандр Валчанін, старшыня камісіі па экалогіі і наступствах Чарнобыльскай катастрофы Партыі БНФ Юры Меляшкевіч, праваабаронца Уладзімір Лабковіч, адзін з лідэраў моладзевай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі "Маладыя дэмакраты" Міхаіл Пашкевіч, сябра Партыі камуністаў Беларускай Алег Шапавалаў.