У "Мінск-Арэне" залілі лёд на галоўнай пляцоўцы (фота)
20 лістапада ўвечары быў заліты першы пласта лёду на галоўнай пляцоўцы "Мінск-Арэны", паведамляе афіцыйны сайт Федэрацыі хакея Беларусі. Сёння, 21 лістапада, працы па заліванні і афарбоўцы лёду, а таксама па нанясенні разметкі на галоўнай пляцоўцы працягнуліся.
Працы па заліванні і афарбоўцы лёдавых пляцовак на "Менск-Арэне" пад кіраўніцтвам канадскіх адмыслоўцаў Дэйва Ловерака і Марка Месера праводзяцца з 15 лістапада. Лёд ужо заліты на двух пляцоўках для трэніровак і на канькабежнай коўзанцы.
Афіцыйнае адкрыццё лёдавага стадыёна "Мінск-Арэна" чакаецца пры канцы снежня, над Новы год.