У Мінск збіраюцца ісці толькі каля 70 кітайскіх рабочых
Іншыя пагадзіліся сесці ў аўтобусы, якія спецыяльна падагналі да месца, дзе спыніліся ў Гомелі пратэстоўцы.
У шэрагах кітайскіх рабочых, якія сёння прыйшлі з Добруша ў Гомель, няма адзінства. У шэсці ад пачатку ўдзельнічала да 300 чалавек. Цяпер жа іх стала значна менш. На Мінск спрабуюць ісці толькі 70, яны адмаўляюцца размаўляць з прадстаўніком дыпмісіі Кітая і кітайскай кампаніі "Сюань Юань". Яны згодныя гаварыць толькі з амбасадарам Кітая. Як стала вядома, ён выехаў з Мінска на сустрэчу з імі. Іншыя рабочыя былі згодныя на перамовы з кітайскім дыпламатам, які раней прыехаў да іх у Гомель.
Як паведамляе "Наша ніва", згаданая група з 70 кітайцаў дайшла да ўніверсітэта імя Сухога ў Гомелі і там спынілася. Да іх падагналі аўтобусы, у іх раней селі дзясяткі кітайцаў. Іншых таксама пераконваюць вярнуцца на аўтобусах у Добруш. На месцы знаходзіцца шмат міліцыі.
Нагадаем, кітайскія рабочыя працавалі ў Добрушы на будаўніцтве картоннага камбінату. Яны пратэстуюць супраць затрымкі заробкаў. Па некаторых звестках, у паход на Мінск праз Гомель пайшла толькі частка рабочых, многія засталіся ў Добрушы.
Пратэст кітайцаў у Беларусі: сотні рабочых прыйшлі з Добруша ў Гомель
Калона кітайцаў пайшла пешшу з Гомеля ў Мінск
Фота: tut.by