У мінскім аэрапорце Чароўнага труса сустрэлі апладысментамі

Прадстаўніка Беларусі на дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне" Юру Дземідовіча, які 22 лістапада вярнуўся з Кіева, у аэрапорце сустрэлі апладысментамі.
"Я вельмі стаміўся, усё гэта вельмі складана, — сказаў Дзямідавіч. — Хуткім часам планую адпачыць, а потым — працаваць". Па яго словах, неўзабаве пройдуць здымкі кліпа на песню "Чароўны трус".

Нагадаем, Дземідовіч, чыё відэа ў інтэрнэце паглядзелі сотні тысяч чалавек, заняў на "Еўрабачанні" толькі дзявятае месца. Перамог галандзец Ральф Макенбах.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі