У мінскім аэрапорце Эрдагана сустракаў прэм'ер-міністр Кабякоў (фота)
У мінскім аэрапорце Рэджэпа Таіпа Эрдагана сустракаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, інфармуе БЕЛТА. 11 лістапада прэзідэнт Турцыі прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам.
З аэрапорта Эрдаган паехаў у Палац Незалежнасці, дзе пройдуць перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. Яны абмяркуюць "шырокі спектр пытанняў развіцця міждзяржаўных адносін з акцэнтам на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва". Таксама лідары краін "абмяняюцца поглядамі па праблематыцы рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня".
Сёння Эрдаган паўдзельнічае ў цырымоніі адкрыцця ў Мінску Саборнай мячэці (там збярэцца да 800 чалавек), папрысутнічае на беларуска-турэцкім бізнес-форуме.
Фота: БЕЛТА