У мінскім метро знайшлі падазроную торбу

Нічыйная торба стала прычынай адпраўкі цягніка ў тупік у мінскім метро ўвечары 12 снежня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу сталічнага метрапалітэну.

У цягніку на станцыі “Магілёўская” ў 22.16 была знойдзеная нічыйная торба. Цягнік накіравалі ў тупік, на месца выклікалі групу сапёраў. Спецыялісты не знайшлі ў торбе нічога падазронага — там былі толькі прадукты харчавання і асабістыя рэчы. У 23.30 рух цягнікоў на Аўтазаводскай лініі метро быў адноўлены.

Выпадкі, калі пасажыры пакідаюць рэчы ў вагонах цягнікоў, даволі частыя. Таму адміністрацыя мінскага метрапалітэну просіць пасажыраў быць пільнымі, бо пакінутыя падазроныя торбы прыносяць нязручнасці іншым пасажырам і выдаткі на арганізацыю працы спецыялістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі