У Мінскім раёне мяса захоўвалі разам з будаўнічымі матэрыяламі

На прадпрыемстве змаглі здзівіць кантралёраў

На прадпрыемстве змаглі здзівіць кантралёраў / t.me/kgk_oficial/

У Мінскім раёне мяса захоўвалі разам з... будаўнічымі матэрыяламі. Па выніках праверкі, якая выявіла "грубыя парушэнні ветэрынарна-санітарных правілаў, якія ўяўляюць пагрозу бяспецы жыцця і здароўю грамадзян", прыпыненая дзейнасць прыватнага мясаперапрацоўчага прадпрыемства, паведамляе Камітэт дзяржкантролю.

Найбольш кантралёраў здзівіла з пабачанага на тэрыторыі прадпрыемства захоўванне ў рэфрыжэратары "мясной сыравіны" сумесна з вапнай, фарбай і іншымі падобнымі матэрыяламі. А яшчэ яны знайшлі "мясную сыравіну невядомага паходжання". Агулам "падлягае ўтылізацыі больш за 800 кг сыравіны".

У Мінскім раёне мяса захоўвалі разам з будаўнічымі матэрыяламі
У Мінскім раёне мяса захоўвалі разам з будаўнічымі матэрыяламі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі