У Мінску ацяпленне ўключаюць толькі ў кватэрах, але не ў пад’ездах

Радыятары ў пад’ездах жылых дамоў сталіцы пакуль застануцца халоднымі, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”. Ацяпляць пад’езд пачнуць тады, калі тэмпература вонкавага паветра будзе стабільна ніжэйшай за нулявую. Калі ж усталюецца цёплае надвор’е, напрыклад, адліга сярод зімы, радыятары ў пад’ездах зноў адключаць. І напрыканцы ацяпляльнага сезону яны астынуць раней, чым батарэі ў кватэрах. Такую практыку ўвялі ад 2008 года з мэтай эканоміі. Тэхнічна ўсё адбываецца проста: работнік ЖЭСу проста закручвае вентыль у сутарэнні, калі трэба спыніць цеплазабеспячэнне пад’езда. Такія маніпуляцыі не адаб’юцца на камфорце насельнікаў дамоў. У кватэрах будзе па-ранейшаму цёпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі