У Мінску адбылася прэзентацыя пяці зборнікаў паэзіі Рыгора Барадуліна
У нядзелю ў Мінскім касцёле святых Сымона і Алены адбылася прэзентацыя пяці кніг народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, які паўторна вылучаны на атрыманне Нобелеўскай прэміі за зборнік духоўнай паэзіі "Ксты".
Прэзентацыя з удзелам аўтара пачалася пасля ўрачыстай імшы, якая была праведзена з нагоды Дня настаўніка, а таксама ў гонар Рыгора Барадуліна і ўсіх беларускіх пісьменнікаў.
Сярод прэзентаваных кніг паэта — новыя дапоўненыя і перапрацаваныя выданні зборніка "Ксты" на беларускай і англійскай мовах, кніга паэзіі "Быць", прысвечаная 20-годдзю чарнобыльскай катастрофы, зборнік перакладаў класічнай паэзіі Кітая, Японіі, Карэі і В'етнама "Гуканне паэзіі Усходу", а таксама кніга паэзіі "Малітва ветру".
У яе ўвайшлі вершы з "Ксты" і "Быць", перакладзеныя на японскую мову перакладчыкам і дыпламатам Кашына Гоу.
БелаПАН