У Мінску адчынілі Музей археалогіі
14 сакавіка ў Мінску па адрасе вуліца Кірылы і Мяфодзія, 6 адчыніўся археалагічны музей. Гэта філіял Музея гісторыі горада Мінска, піша TUT.by.
Наведвальнікаў у новы музей будуць пускаць ужо з 15 сакавіка. Падчас стварэння музея навукоўцы захавалі ў ім старадаўнія падмуркі, якія засталіся ад былога бернардынскага кляштара. Так што сцены тут таксама з'яўляюцца экспанатамі.
Сярод унікальных экспанатаў музея археолаг Сяргей Тарасаў называе пахавальную вопратку дзяўчыны XII стагоддзя. Яе знайшлі падчас раскопак у сярэдзіне XX стагоддзя. Акрамя ваўнянага адзення захаваліся чаравічкі дзяўчыны, на адным з якіх можна разгледзець старажытную вышыўку.