У Мінску адкрыўся форум вулічных тэатраў
У Мінску адкрыўся форум вулічных тэатраў. Як перадае БЕЛТА, ён пачаўся з карнавальнага шэсця ад Палацу Рэспублікі да Ратушы. Пасля гэтага артысты разышліся па сваіх грымёрках — рыхтавацца да выступаў.
Сёлета на форум прыехала каля 200 артыстаў з пяці розных краін. Асобным блокам ідуць цыркавыя выступы.
У двухдзённай праграме фестывалю запланаваныя выступы такіх калектываў, як польскі Teatr PinezKa, Dulce Compania з Нямеччыны, тэатра “Тук-тук!” з Ціраспаля. Таксама выступяць майстэрня “Сляды”, тэатр “Вір”, студыя “Варгін”, мінскі тэатр “Мусташ”, студыя “Альтана” і тэатр EYE.