У Мінску адноўлены гандаль садавіной і гароднінай з вулічных латкоў
У Мінску 1 сакавіка адноўлены гандаль садавіной і гароднінай з вулічных латкоў. Пра гэта паведамляе БелаПАН. Нагадаем, што ў 2002 годзе Мінгарвыканкам прыняў рашэнне, паводле якога ў зімовы перыяд, з 1 снежня па 1 сакавіка, дробнарознічны гандаль гароднінай і садавіной на вуліцы забаронены.
У мінулым сезоне гарадскія ўлады выдалі 390 дазволаў на рэалізацыю садавіна-гародніннай прадукцыі з вулічных латкоў. Найбольшая колькасць такіх гандлёвых кропак працавала ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах сталіцы — 71 і 67 аб'ектаў адпаведна.