У Мінску аварыйна прызямліўся самалёт, што ляцеў з Італіі ў Маскву
Пасажырскі Аэробус аварыйна прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск” у 13:52. Пра гэта са спасылкай на крыніцу, блізкую да Міністэрства транспарта і камунікацый Беларусі, паведамляе агенцтва “Интерфакс”. Аварыйная сітуацыя ўзнікла ў раёне Брэста пасля таго, як у кабіне пілота раскалолася лабавое шкло. Але нічога катастрафічнага не адбылося — ў Мінску Аэробус прызямліўся ўдала. Пасажыры самалёта будуць дастаўленыя ў Маскву бліжэйшым рэйсам з Мінска.