У Мінску будуць судзіць дзеячоў Партыі БНФ, АГП і руху "За Свабоду"

У Мінску будуць судзіць дзеячоў Партыі БНФ, АГП і руху "За Свабоду"

28 красавіка ў Мінску пройдуць суды над удзельнікамі дазволенай уладамі вулічнай акцыі на Дзень Волі (25 сакавіка традыцыйна адзначаюцца ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці БНР). Як адзначаюць праваабаронцы, апазіцыянераў абвінавачваюць у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 КоАП), паколькі шэсце часткова праходзіла не па заяўленым маршруце. Тады міліцыянеры склалі шмат пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Як інфармуе БелаПАН, суд Савецкага раёна а 10-й гадзіне пачне разгляд спраў старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча і лідара Мінскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова. У судзе Цэнтральнага раёна а 17-й гадзіне пачнуць судзіць намесніка старшыні руху "За Свабоду" Алеся Лагвінца.

Сайт spring96.org дадае, што позву ў суд на 28 красавіка атрымаў сустаршыня аргкамітэта па стварэнню партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі. У судзе Савецкага раёна Мінска будуць разглядацца справы актывістаў Касі Людвіг (пачатак а 10-й гадзіне) і Мікалая Коласа (у 14.30).

У Мінску будуць судзіць дзеячоў Партыі БНФ, АГП і руху "За Свабоду"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі