У Мінску будзе холадна і на гэтым тыдні

Халоднае надвор’е, якое ўсталявалася ў сталіцы ў апошнія дні верасня, захаваецца і на гэтым тыдні, інфармуе агенцтва “Мінск-Навіны”. Ад 29 верасня сярэднесутачная тэмпература паветра складала ад 3,5 да 7 градусаў цяпла, што ніжэй за кліматычную норму. Толькі 3 кастрычніка паветра прагрэлася і сярэднесутачная тэмпература склала крыху больш за 8 градусаў. У бліжэйшыя дні халодны скандынаўскі антыцыклон цыклон будзе трымаць малавоблачнае, без ападкаў надвор’е. Удзень будзе 9-12 градусаў цяпла, а ўначы — 0 -2. У гарвыканкаме сёння ўжо заяўлялі, што ацяпленне ў кватэрах могуць уключыць на гэтым тыдні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі