У Мінску былі затрыманы каля 15 актывістаў кампаніі "Грамадзянін"
10 снежня ў Мінску на непрацяглы час былі затрыманы прыкладна 15 актывістаў кампаніі "Грамадзянін". Астатнім удалося прайсці па праспекце Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы з плакатамі, на якіх былі надпісы: "Нам забаранілі гучна размаўляць!", "Нам забаранілі збірацца больш як тром чалавекам", "Нам забаранілі піць каву", паведамляе БелаПАН.
Адзін з каардынатараў кампаніі Мікіта Красноў паведаміў, што прадстаўнікі кампаніі правялі акцыю супраць ушчамлення канстытуцыйнага права грамадзян на свабоду сходаў у Беларусі. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня правоў чалавека, які адзначаецца сёння.
Акцыя не была санкцыянавана. Супрацоўнікі міліцыі паспрабавалі спыніць акцыю, распавёў Красноў. Удзельнікаў папярэджвалі аб адміністрацыйнай адказнасці, выцягвалі актывістаў з транспарту, затрымлівалі іх, адбіралі не толькі плакаты і наглядную агітацыю, але і шалікі кампаніі, элементы агітацыі, значкі і гэтак далей, паведаміў Красноў.
Паводле слоў Краснова, усе затрыманыя былі адпушчаны без складання пратаколаў.