У Мінску гарэла школа, эвакуявалі каля 250 чалавек

Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, пра пажар у сталоўцы паведаміў вахцёр школы прыкладна а палове 11-й у панядзелак. Як выявілі выратавальнікі, загарэліся адкладанні ў вентыляцыйным корабе пякарнай шафы 2004 года выпуску.
 
Да прыбыцця ратавальнікаў з будынка школы эвакуяваліся 226 дзяцей і 20 работнікаў персаналу. Пацярпелых няма. 

Менш чым за гадзіну ратавальнікі ліквідавалі пажар. Навучальны працэс адноўлены. Есці дзеці будуць у сталовай па вуліцы Адоеўскага, 34.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі