У Мінску гарэў Галоўпаштамт
Здарэнне адбылося ў 22.30 у пятніцу, 28 чэрвеня.
Як паведамляе партал tut.by, узгаранне пачалося ў авальнай зале на першым паверсе. Ужо праз 15 хвілін пажар патушылі, агнём была пашкоджаная мэбля і аргтэхніка на плошчы 8 квадратных метраў.
Да галоўпаштамта прыехала вельмі шмат машын выратавальнікаў і хуткай дапамогі. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Прычына пажару пакуль невядомая.
Фота Антона Юркаўца; Anatoli Khvainitski (@Tohvo)