У Мінску кіроўцу стала дрэнна за рулём: ён пратараніў 3 аўто і збіў пешахода

У Мінску кіроўцу стала дрэнна за рулём: ён пратараніў 3 аўто і збіў пешахода

У выніку ДТЗ, якое адбылося 31 жніўня ў Мінску на вуліцы Чычурына ў Фрунзенскім раёне, два чалавекі апынуліся ў лякарні. Пра гэта інфармуе tut.by са спасылкай на ДАІ Мінска.

Паведамляецца, што кіроўцу Audi стала дрэнна за рулём. Мужчына страціў кіраванне, і яго аўто ўрэзалася ў тры прыпаркаваныя аўтамабілі. Пасля гэтага машына збіла пешахода — мужчыну, які займаўся рамонтам свайго BMW.

Пешаход у выніку аўтааварыі атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці, яго даставілі ў лякарню. "Хуткая дапамога" забрала таксама і кіроўцу Audi.

У Мінску кіроўцу стала дрэнна за рулём: ён пратараніў 3 аўто і збіў пешахода
Фота: ДАІ Мінска

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі