У Мінску на “Дзень без аўто” зладзілі велапрабег (фота)
Заездам па сталічным праспекце Незалежнасці на роварах з гірляндамі беларусы далучыліся да міжнароднай акцыі "Дзень без аўто"
Ад вечара на вуліцы Леніна ў Мінску ладзілі спаборніцтвы па вела-трыалу, гралі музыкі.
Міжнародная экалагічная акцыя “Дзень без аўтамабіля” праходзіць штогод 22 верасня ў большасці еўрапейскіх краін. Беларусь пачала адзначаць гэты дзень у 2008 годзе.