У Мінску пачынаецца адборачны тур Сусветных камп'ютарных гульняў

Беларускі адборачны тур Сусветных камп'ютарных гульняў (WCG - World Cyber Games) стартуе сёння ў Мінску.  Як інфармуе БЕЛТА, традыцыйна на фінал WCG прыязджаюць сотні прафесійных геймераў з дзясяткаў краін свету. Сёлета найлепшых прыме амерыканскі горад Лос-Анджэлес.

У Беларусі ж усіх аматараў камп'ютарных гульняў сёння і заўтра ў ТЦ "Сталіца" чакае грандыёзнае свята кіберспорту. У фінальных спаборніцтвах па Counter Strike 1.6 і Fifa прымуць удзел наймацнейшыя кіберспартоўцы Беларусі, якія прайшлі ў фінал па выніках адборачных гульняў. У дысцыпліне Counter Strike квоты ў нацыянальны фінал атрымалі каманды - Ultimo, K29, snT, 97club, KillGaming, hate, t21 і Club3x/rF. У дысцыпліне FIFA-2010 квоты дасталіся гульцам з нікамі Maksus1983, Dima, nani, Mel.cosmostv, InSite.cosmostv, Perry.cosmostv, noob9ra, Sadulia.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі