У Мінску пад танцы з кувалдамі выбралі "Міс Беларусь"
Элеанора Качалоўская / t.me/minsknews_by/
8 верасня ў Мінску ў Палацы спорту выбралі "Міс Беларусь 2023". Пераможцай конкурсу прыгажосці стала 23-гадовая Элеанора Качалоўская, менеджар мадэльнага агенцтва ў Нацыянальнай школе прыгажосці.
Падчас конкурсу быў паказаны танец (сярод гледачоў быў Аляксандр Лукашэнка), падчас якога па сцэне побач з прыгажунямі хадзілі і бегалі хлопцы з кувалдамі. Аднак кувалда з нядаўняга часу стала злавесным сімвалам, і ўсё "дзякуючы" вагнераўцам, якія выкарыстоўвалі яе для дэманстратыўных пакаранняў смерцю. У РБ яе сталі папулярызаваць прапагандысты. Вясной Лукашэнка падарыў кувалду прапагандысту Рыгору Азаронку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.