У Мінску падаражэлі месцы на аўтастаянках
Иллюстрация: nymphthemis.ru
З чацвярга, 1 лістапада, у Мінску змяніліся тарыфы на паслугі аўтастаянак – яны сталі вышэй. Як паведамляюць у аб'яднанні "Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі", кошт захоўвання транспартных сродкаў з дапушчальнай максімальнай масай да 3,5 т уключна павысілася з Br30 да Br34 у месяц для фізічных асоб на ўсіх аўтастаянках (выключэнне – аўтастаянкі №15, №92 і машына-месца пад навесамі, эстакадай, мастамі на аўтастаянках №17, 21, 29, 106, 107). Для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб тарыф будзе складаць Br38 у месяц, піша БелТА. Тарыф у Br36 у месяц усталяваны для фізічных асоб на аўтастаянках №№ 17, 21, 29, 106, 107 (для машына-месцаў пад навесамі, эстакадамі, а таксама мастамі), у памеры Br38 – для фізічных і юрыдычных асоб, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнікаў на аўтастаянках №92 (вул. Гікала, 1а) і №15 (вул. Кальварыйская).
Акрамя таго, змяненіўся дзённы гадзінны тарыф на паслугі па захоўванню транспартных сродкаў з дапушчальнай максімальнай масай да 3,5 т уключна для фізічных асоб (гэта не тычыцца індывідуальных прадпрымальнікаў) з 6:00 да 19:00 і зацверджаны тарыф на захоўванне ровараў.