У Мінску Парашэнка папросіць Пуціна “забраць баевікоў з Украіны”
Аб гэтым сёння паведаміў афіцыйны сайт прэзідэнта Украіны.
"Украіна хоча міра", - заявіў Парашэнка ў час рабочай паездкі ў Мікалаеў. Прэзідэнт Украіны паведаміў, што 26 жніўня ён разам з "магутнай камандай" ў складзе трох высокіх прадстаўнікоў ЕС едзе ў Мінск "гаварыць пра мір". Парашэнка таксама падкрэсліў, што на сустрэчы "закліча забраць баевікоў з Украіны".
Нагадаем, што 26 жніўня ў Мінску адбудзецца сустрэча кіраўнікоў краін "мытнай тройкі", прэзідэнта Украіны, а таксама вярхоўнага прадстаўніка ЕС па пытаннях бяспекі і знешняй палітыцы Кэтрын Эштан, адказнага за энергетыку віцэ-старшыні Еўракамісіі Гюнтэра Этынгера і камісара па гандлі Карла дэ Гухта.