У Мінску праходзіць мастацкі пленэр "Мы малюем Лошыцу"
У Мінску, у Лошыцкім парку, 2 жніўня праходзіць мастацкі пленэр "Мы малюем Лошыцу". Акцыя накіраваная на захаванне парку і прыцягненне ўвагі грамадскасці да прызначанай ўладамі рэканструкцыі. Арганізавала пленэр мастачка Ніка Сандрос. У інтэрв'ю БелаПАН Н.Сандрос сказала, што атрымала план рэканструкцыі Лошыцкага парку і хацела б, каб гэты парк быў захаваны камім, як ёсць: "Мы разумеем, што рэканструкцыя Лошыцкага парку, хутчэй за ўсё, будзе ўяўляць сабою новую забудову, т.б. знос гістарычных будынкаў і будаўніцтва макетаў тых будынкаў, якія цяпер тут знаходзяцца. Таму мы збіраемся захаваць гістарычныя будынкі, унікальны архітэктурны паркавы комплекс і наогул усё, што звязана з Лошыцай", — сказала Ніка Сандрос.
У акцыі ўдзельнічаюць каля 50 чалавек. Некаторыя з іх працуюць у касцюмах XVII стагоддзя. За ходам акцыі назіраюць міліцыянты. Як паведаміла Н.Сандрос, мерапрыемства санкцыянаванае і ніякіх прэтэнзій да ўдзельнікаў са боку праваахоўных органаў няма.
Каля сядзібы арганізаваная фотавыстава, прысвечаная Лошыцы.