У Мінску праходзіць мітынг незалежных прафсаюзаў

Мітынг, прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы за годную працу, праходзіць сёння ў сталіцы. Яго арганізаваў з дазволу мінскіх уладаў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. Як паведамляе БелаПАН, каля 17-й гадзіны ў акцыі, якая праходзіць у парку імя 50-годдзя Кастрычніка, сабраліся каля 100 чалавек. Яны прадстаўляюць не толькі сталічныя суполкі незалежных прафсаюзаў, але і рэгіянальныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі