У Мінску прайшла акцыя прадпрымальнікаў — фотарэпартаж

У Мінску прайшла акцыя прадпрымальнікаў — фотарэпартаж

У Мінску на Кастрычніцкай плошчы 15 лютага прайшла несанкцыянаваная акцыя ў падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў. На плошчы сабраліся пра розных ацэнках ад 350 да 500 чалавек.

Было шмат прадпрымальнікаў з рэгіёнаў, а таксама апазіцыйныя палітыкі Мікалай СтаткевічУладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Анатоль Лябедзька.

Было шмат міліцыі ў форме і цывільнай вопратцы, стаялі аўтазакі. Але нікога не затрымлівалі. Як выказаліся самі ўдзельнікі мітынга, з-за таго, што ЕС павінен быў адмяніць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. Санкцыі дарэчы адмянілі.

Адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў сказаў Еўрарадыё, што прынялі зварот да ўладаў з патрабаваннямі і плануюць збірацца на плошчы кожны панядзелак "да таго часу, пакуль іх не пачуюць".

ІП патрабуюць адмяніць указы кіраўніка дзяржавы №222 аб сертыфікатах і №48 аб мерах па дзяржкантролі за выкананнем тэхрэгламенту.

Як вядома, аб'яднанне "Перспектыва" адмовілася сёння праводзіць вулічную акцыю і адклікала сваю заяўку, якую падавала ў Мінгарвыканкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі