У Мінску прайшла акцыя пратэсту прадпрымальнікаў: мітынг і шэсце

У Мінску прайшла акцыя пратэсту прадпрымальнікаў: мітынг і шэсце

Індывідуальныя прадпрымальнікі праводзяць на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску новую акцыю пратэсту. Яны змагаюцца за адмену ўказа № 222, які зрабіў практычна немагчымым гандаль таннымі таварамі легпраму з расійскіх аптовых баз. Пастаўшчыкі, у якіх беларускія іпэшнікі набываюць тавар, не выдаюць ім належных сертыфікатаў, з-за чаго ў сябе дома прадпрымальнікі маюць праблемы з кантралюючымі органам. Браць на рэалізацыю тавар айчыннай вытворчасці для іпэшнікаў нявыгадна — ён занадта дарагі і недастаткова разнастайны.

З-за гэтых правілаў, якія пачалі дзейнічаць з 1 студзеня, большасць гандляроў вымушаная была спыніць працу. Цяпер на рынках і ў гандлёвых цэнтрах шмат пустуючых палатак і павільёнаў.

Раней прадпрымальнікі правялі дзве акцыі пратэсту ў цэнтры Мінска — яны адбываліся 15 і 22 лютага, па панядзелках. Цяпер ІП разам з апазіцыйнымі лідарамі вырашылі выйсці на мітынг у нядзелю, калі большасць рынкаў і гандлёвых цэнтраў працуе і пустыя гандлёвыя месцы стануць больш заўважнымі.

Вядзем жывую трансьляцыю з акцыi пратэсту прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчыРэпост i вашыя камэнты вiтаюцца

Опубликовано Radio Svaboda 28 февраля 2016 г.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі