У Мінску прайшла прэзентацыя кнігі “Касцёл у нашым жыцці”

Прэзентацыя кнігі прафесара Анатоля Тараса “Касцёл у нашым жыцці”, прысвечаная 100-годдзю мінскага касцёла святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл), прайшла 19 кастрычніка ў сталічным “Кніжным салоне”, паведамляе БелаПАН. Ілюстраванае выданне на 192 старонкі каштуе прыкладна 22 тысячы рублёў. У кнізе паданая гісторыя адраджэння Чырвонага касцёла і яго цяперашняе жыццё, а таксама мінулае рыма-каталіцкіх і ўніяцкіх святыняў старога Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі