У Мінску прайшла вулічная акцыя ў падтрымку палітзняволеных

Акцыя ў падтрымку беларускіх палітзняволеных прайшла на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Мінску. У ёй удзельнічала каля 100 чалавек, якія трымалі ў руках партрэты палітвязняў, а таксама расцяжкі "Свабоду палітвязням" і бел-чырвона-белыя сцягі.  Як паведамляе БелаПАН, сярод удзельнікаў акцыі былі - Яўген Афнагель, Павел Севярынец, Артур Фінькевіч, Зміцер Дашкевіч, Мікалай Статкевіч. Затрыманняў не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі